BE RU EN

У польскай царкве знайшлі скарб з тысячы манет

  • 12.08.2019, 12:37

Археолагі мяркуюць, што манеты былі схаваныя пад падлогай манахамі.

Археолагі Гданьскага ўніверсітэта выявілі блізу тысячы манет пад царквой апостала Андрэя Першазванага ў Барчэве на паўночным усходзе Польшчы, паведамляе korrespondent.net cа спасылкай на The History Blog.

Адзначаецца, што манеты былі знойдзеныя ўнутры і вакол керамічнага кубка, пад паўночна-заходнім рогам алтара.

У асноўным гэта польскія манеты наміналам адзін, паўтара, тры і шэсць грошаў. Яны ўпрыгожаны партрэтам караля Жыгімонта III Вазы, які кіраваў з 1587 да 1632 года. У кубку таксама знаходзіліся літоўскія манеты і прускія шылінгі, выпушчаныя для прынца Георга Вільгельма Гагенцолерна.

На многіх манетах ёсць сляды таго, што яны знаходзіліся ў абарачэнні цягам доўгага часу. У адной з манет заўважылі адтуліну, якая паказвала, што яе можна было насіць на шыі.

Археолагі мяркуюць, што манеты былі схаваныя пад падлогай самімі манахамі з невядомых прычын.

Апошнія навіны