BE RU EN

У Беларусі ДАІ аштрафавала 200 тысяч кіроўцаў без тэхагляду

  • 12.08.2019, 11:50

Акцыя будзе доўжыцца яшчэ пяць дзён.

У Беларусі 200 000 кіроўцаў былі злоўлены без тэхагляду. Такія прамежкавыя вынікі ўзмоцненай праверкі аўтамабіляў, распачатай ДАІ 5 дзён таму, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на БТ.

Праз тое, што ўсё радзей аўтаўладальнікі сталі праходзіць тэхагляд, МУС у гэтыя дні праводзіць дэкаду кантролю допуску да ўдзелу ў дарожным руху.

Са звестак Белтэхагляду, за 7 месяцаў гэтага года колькасць выдадзеных дазволаў на транспарт скарацілася на 8%. Са слоў экспэртаў, шмат у чым на сітуацыю паўплывала ўвядзенне так званага дарожнага збору. Суму гэтага збору - блізу 200 рублёў - многія кіроўцы разглядаюць як завышаную і адмаўляюцца яе плаціць.

Акцыя ДАІ ўзмоцненага кантролю за аўтамабілямі без тэхагляду працягнецца да 17 жніўня.

Апошнія навіны