BE RU EN

Па якіх гарадах камфортней за ўсё падарожнічаць

  • 12.08.2019, 9:49

Апублікаваны рэйтынг для турыстаў.

TravelSupermarket апублікаваў рэйтынг гарадоў, па якіх камфортней за ўсё падарожнічаць. У рэйтынгу ўлічваецца, наколькі добра звязаныя транспартныя сеткі гарадоў, які кошт праезду, і ці зручна перасоўвацца па горадзе на ровары, піша vokrugsveta.ua.

Першае месца ў рэйтынгу заняла Барсэлона з яе 345 пешаходнымі экскурсійнымі маршрутамі, 6 тысячамі ровараў са зручнай схемай пракату і сучасным метро, а таксама даволі выгаднымі тарыфамі таксовак. Горад атрымаў 81,3 бала з 100 магчымых.

Другую пазіцыю ў рэйтынгу таксама заняў гішпанскі горад - Мадрыд - з лікам 75,8. Сталіца прапануе 166 пешаходных тураў і 1580 ровараў у сетцы пракату, а таксама займае сёмае месца паводле эфектыўнасці грамадскага транспарту.

У пяцёрку лідараў таксама ўвайшлі Шанхай і Пекін (Кітай), якія занялі трэцяе і чацвёртае месцы адпаведна, і Стамбул (Турцыя), які заняў пятае месца.

На іншым канцы спектру - Лас-Вегас, які палічылі найгоршым з вялікіх гарадоў для вывучэння. У сусветнай сталіцы азартных гульняў даступна ўсяго 33 пешаходныя туры і толькі 1 адсотак падарожжаў па горадзе здзяйсняецца пешшу. Агулам, ЗША паказалі дрэнныя вынікі, бо пяць з дзесяці апошніх пазіцый рэйтынгу займаюць менавіта амерыканскія гарады.

Стваральнікі рэйтынгу мяркуюць, што добра спазнаць горад за кароткую паездку можа быць няпроста. Калі падарожнік абмежаваны ў часе, вельмі важна, каб у горадзе была добра наладжаная сістэма грамадскага транспарту, зручныя пешаходныя маршруты і сетка пракату ровараў. У ідэале гэта ўсё павінна яшчэ каштаваць не вельмі дорага.

Атрыманыя звесткі паказваюць, што Гішпанія і Кітай у лідарах паводле колькасці гарадоў, максімальна зручных для вывучэння. Тым не менш, гарады з топ-10 раўнамерна размеркаваліся па кантынентах, ніводзін з якіх нарэшце не дамінуе.

10 найбольш камфортных для вывучэння гарадоў

Барсэлона, Гішпанія

Мадрыд, Гішпанія

Шанхай, Кітай

Пекін, Кітай

Стамбул, Турцыя

Парыж, Францыя

Мехіка, Мексіка

Лондан, Вялікабрытанія

Нью-Ёрк, ЗША

Токіё, Японія

10 найбольш некамфортных гарадоў

Лас-Вегас, ЗША

Дубай, ААЭ

Сіэтл, ЗША

Лос-Анджэлес, ЗША

Маямі, ЗША

Філадэльфія, ЗША

Бірмінгем, Велікабрытанія

Таронта, Канада

Мэльбурн, Аўстралія

Абу-Дабі, ААЭ

Апошнія навіны