BE RU EN

Мустафа Джамілеў адрэагаваў на заяву Эрдагана аб Крыме

  • 11.08.2019, 15:04

Лідар крымскіх татараў пракаментаваў словы прэзідэнта Турцыі.

Заява прэзідэнта Раджэпа Таіп Эрдаган пра тое, што Турцыя ніколі не прызнае анэксію Крыма, вельмі важная для крымскіх татараў. Пра гэта сказаў лідар крымскіх татараў Мустафа Джамілеў, які суправаджаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага падчас ягонага візіту ў Турцыю, паведамляе Анадолу.

Са слоў Джамілева, пытанне анэксіі Крыма было адным з галоўных на парадку візіту Зяленскага ў Турцыю.

"Прэзідэнт Раджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Турцыя ніколі не прызнае анэксію Крыма, што Крым з'яўляецца ўкраінскай тэрыторыяй, і Турцыя заўсёды побач з крымскімі татарамі. Гэта заява вельмі важная для нас", - сказаў ён.

Ён дадаў, што пасля анэксіі Крыма ва Украіне змяніўся падыход да крымскіх татар.

"Наша супрацьстаянне, адмова ад прызнання анэксіі і прыхільнасць Украіне моцна падзейнічалі на ўрад і ўсё ўкраінскае грамадства агулам. Ва Украіне вырасла павага да крымскіх татараў", - падкрэсліў Джамілеў.

Апошнія навіны