BE RU EN

«Вопратку адразу спалілі»: З'явіліся новыя падрабязнасці надзвычайнага здарэння з радыяцыяй у Расеі

  • 11.08.2019, 13:59

Тое, што адбываецца, нагадвае кадры з серыяла «Чарнобыль».

У Расеі падчас выбуху на палігоне пад Архангельскам, у пасёлку Нёнакса, загінулі не двое, а пяцёра чалавек, паведамляе obozrevatel.com.

Пра гэта паведаміў "Расатам". "У выніку здарэння на ваенным палігоне ў Архангельскай вобласці падчас выпрабавання вадкаснай рэактыўнай рухальнай устаноўкі загінулі пяць супрацоўнікаў дзяржкарпарацыі Расатам. Яшчэ трое нашых калег атрымалі траўмы і апёкі розных ступеняў цяжкасці. Трагедыя адбылася ў перыяд працаў, звязаных з інжынерна-тэхнічным суправаджэннем ізатопных крыніцаў сілкавання на вадкаснай рухальнай ўстаноўцы", – сказана ў заяве.

Адзначаецца, што "ўсе пацярпелыя дастаўленыя ў спецыялізаваную медыцынскую ўстанову, ім робіцца ўся неабходная медыцынская дапамога".

У той самы час у сеціва злілі відэа, на якім бачна, як карэты "хуткіх" вязуць пацярпелых у спецлякарню ўжо ў Маскве. Кіроўцы рэанімабіляў апранутыя ў касцюмы хімабароны, а аўтамабілі накручаныя плёнкай. Гэта можа сведчыць пра прысутнасць радыяцыі.

СМІ паведамляюць, што ўсю вопратку параненых ужо спалілі – адразу пасля шпіталізацыі. Гэтак сама паступілі і з касцюмамі хімабароны і адзеннем лекараў.

Спіс пацярпелых з дыягназам радыяцыйнае апрамяненне: Бярэзін Ігар Андрэевіч, Плаксін Сяргей Сяргеевіч, Перапёлкін Аляксей Аляксеевіч, Абалін Дзмітрый Яўгенавіч, Манюсін Аляксандр Іванавіч, Грышын Сяргей Васільевіч..

Апошнія навіны