BE RU EN

Беларускія тэнісісткі даведаліся спаборніцаў турніру ў Цынцынаці

  • 10.08.2019, 14:46

Прызавы фонд турніру – 2,6 мільёна даляраў.

Сталі вядомыя спаборніцы трох беларускіх тэнісістак у першым коле турніру ў Цынцынаці з прызавым фондам больш за 2,6 млн даляраў. Ён пройдзе з 12 да 18 жніўня.

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (дзявятая ў рэйтынгу WTA) згуляе з харваткай Петрай Марціч (21-я ракетка свету).

Вікторыя Азаранка (39-я ў рэйтынгу) пазмагаецца са швэйцаркай Беліндай Бенчыч (12-я ракетка).

Аляксандра Сасновіч жа (46-я ў рэйтынгу) памераецца сіламі з адной з пераможцаў кваліфікацыі.

Апошнія навіны