BE RU EN

У Менску хлопчык зваліўся з даху 12-павярховага дома

  • 10.08.2019, 14:35

Але застаўся жывы.

У Менску хлопчык 10–12 гадоў зваліўся з даху 12-павярховага дома, дзіця з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаванае. Такая інфармацыя размешчаная ў Telegram-канале афіцыйнай прадстаўніцы МУС Вольгі Чамаданавай.

Пра здарэнне паведаміў сведка сёння блізу гадзіны дня. Інцыдэнт адбыўся ў шматпавярхоўцы па вуліцы Пляханава.

У цяперашні момант на месцы працуе следча-аператыўная група. Праваахоўнікі вызначаюць абставіны здарэння.

Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык гуляў на даху з сябрам.

Апошнія навіны