BE RU EN

У Гарадзенскай вобласці маршрутка рэзнулася ў цяжкавік

  • 10.08.2019, 10:54

Кіроўца і пяць пасажыраў у лякарні.

Шэсць чалавек шпіталізаваныя пасля ДТЗ, якое адбылося 9 жніўня а 22:05 у Гарадзенскай вобласці.

Як паведаміла ў тэлеграм-канале афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава, на скрыжаванні аўтадарог Іўе-Мішуковічы і Соўгуці-Ганчары-Дайліды пры выездзе на галоўную дарогу кіроўца аўтамашыны DAF з паўпрычэпам сутыкнуўся з мікрааўтобусам Mercedes-Benz Sprinter.

ФОТА: PRESSMVD

Кіроўца мікрааўтобуса і пяцёра пасажыраў з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя ў Іўеўскую цэнтральную раённую лякарню.

ФОТА: PRESSMVD

На месца здарэння неадкладна выбыла кіраўніцтва Іўеўскага РАУС, ДАІ, следчыя, судмедэкспэрты і МНС.

Іншыя абставіны ДТЗ, у тым ліку яго віноўнік, выясвятляюцца.

Апошнія навіны