BE RU EN

Навукоўцы знайшлі біблейскі горад часоў цара Давіда

  • 9.07.2019, 14:09

Адкрыццё зраблі ізраільскія археолагі.

Ізраільскія археолагі мяркуюць, што яны здолелі знайсці філістымлянскі горад Цыклаг, які ўзгадваецца ў біблейскіх тэкстах, дзе Давід хаваўся ад пераследу цара Саўла, паведамляе ria.ru.

Падчас раскопак на поўдні краіны даследчыкі з Габрэйскага ўніверсітэта Ерусаліма, універсітэта Макуоры з Сіднэя і Управы старажытнасцяў Ізраіля выявілі руіны паселішча філістымлян, а па-над імі - пазнейшыя пабудовы і артэфакты часоў праўлення Давіда са слядамі спусташэння.

«У пошуках Секелагу былі адпрацаваныя 12 розных версій. ...> Але ў аніводным з гэтых месцаў не было прыкмет філістымлянскіх паселішчаў і паселішчаў эры цара Давіда, якія змянялі адно другога. Яны знайшліся толькі падчас раскопак у Хірбет ар-Раі», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

У філістымлянскім пласце, датаваным XII-XI стагоддзямі да нашай эры, навукоўцы выявілі рэшткі масіўных камяніц, прылады працы, посуд і алейныя лямпы, у якіх апазналі схаваныя пад масніцамі дары багам.

«Над рэшткамі філістымлянскага горада выявілася сельскагаспадарчае паселішча часоў цара Давіда - пачатку X стагоддзя да нашай эры. Яго гісторыю абарваў моцны пажар, які знішчыў пабудовы. У розных памяшканнях былі знойдзеныя блізу сотні цэлых керамічных сасудаў», - апісваюць навукоўцы свае знаходкі.

Цыклаг не раз згадваецца ў старазапаветных тэкстах. Цар Гэфскі Анхус дазволіў жыць у мястэчку Давіду, калі той ратаваўся ад цара Саўла. Адгэтуль жа Давід адправіўся ў Хеўрон, дзе сам быў памазаны на царства. Акрамя таго, у Бібліі апісваецца набег на Цыклаг амалікецянаў, якія спалілі яго і ўзялі ў палон жыхароў.

Апошнія навіны