BE RU EN

Фотафакт: Над Менскам з'явілася падвойная вясёлка

  • 8.07.2019, 21:22

Карыстальнікі сацсетак актыўна дзеляцца яе здымкамі.

Вечарам 8 ліпеня над Менскам з'явілася падвойная вясёлка. Гэта не такая ўжо і рэдкая прыродная з'ява, але карыстальнікі сацсетак актыўна дзеляцца яе здымкамі, піша tut.by.

Пры ўсёй сваёй прыгажосці і незвычайнасці з'яўленне двайной вясёлкі не ўважаецца а штосьці загадкавае. Гэтаму ёсць простае лагічнае тлумачэнне: такое бывае, калі святло адлюстроўваецца ў кроплях двойчы. У выніку адбываецца з'яўленне першаснай і пабочнай вясёлкі. Адлегласць паміж імі можа быць рознай. Пры гэтым першая вясёлка будзе ярчэйшая за другую.

Абедзве вясёлкі знаходзяцца адна да адной чырвонымі бакамі дугі так, што ў галоўнай вясёлкі чырвоны край знаходзіцца на выпуклым баку, у пабочнай - на выгнутым баку дугі. За чырвонай паласой дугі ідуць палосы іншых колераў у парадку сонечнага спектру. Такім чынам, галоўная вясёлка з унутранага боку і пабочная абмежаваныя фіялетавымі дугамі.

Часам на небе можна адначасова ўбачыць больш за дзве вясёлкі, але такое адбываецца даволі рэдка.

ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY

Апошнія навіны