BE RU EN

Расейская дэпутатка-касманаўтка абняславілася пра заяву аб Данбасе

  • 8.07.2019, 18:42

Яна «разгледзела» з МКС украінскія набоі, якія ляцелі на Данбас.

На пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Люксембургу дэпутатка ад Дзярждумы Расеі, касманаўтка Алена Сярова заявіла аб тым, што яна з борта Міжнароднай касмічнай станцыі бачыла, як разрываліся бомбы ўкраінскага войска на акупаваных тэрыторыях усходу Украіны.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

"Украінскае войска ажыццяўляе сапраўдны генацыд супраць уласнага народа. І гэта не галаслоўныя абвінавачванні, гэта рэальныя факты. З борта Міжнароднай касмічнай станцыі няўзброеным вокам мне давялося ўбачыць, як выбухалі бомбы і набоі на тэрыторыі Данбаса і Луганска. І яны ляцелі з боку размяшчэння Узброеных сіл Украіны. А ў гэты час там гінулі бяззбройныя людзі", - адзначыла яна.

У сваю чаргу дэпутат ад Расеі Генадзь Анішчанка, экс-санітарны лекар РФ, які выступаў пазней, распавёў пра "наяўнасць на тэрыторыі Грузіі вайсковай біялагічнай базы, якая сёння нясе велізарную небяспеку".

"Такая ж дзёйнасць трывае ва Украіне ды іншых нашых постсавецкіх рэспубліках", - дадаў ён.

Апошнія навіны