BE RU EN

Лукашэнка знайшоў «адказных» за свае запазычанасці

  • 8.07.2019, 13:40

Дыктатар увёў персанальную адказнасць за выплату пазык.

Лукашэнка адпаведным указам увёў персанальную адказнасць чыноўнікаў за выплату пазык. Паводле новага закона прэм'ер-міністр краіны, напрыклад, нясе адказнасць за выплату дзяржаўных запазычанасцяў, а старшыня праўлення Нацбанку адказвае за выплату пазык галоўнай фінансавай установы, паведамляе «Белсат».

Старшыні аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкама нясуць адказнасць за выплату пазык мясцовых органаў.

Пры гэтым ва ўказе не ўдакладняецца, якая менавіта персанальная адказнасць прадугледжваецца за невыкананне патрабаванняў.

Апошнія навіны