BE RU EN

Надзвычайнае здарэнне на «Кастрычніцкай»: Каля метро сабраліся машыны «хуткай»

  • 8.07.2019, 9:59

У метрапалітэне патлумачылі, што здарылася.

«Дзве хуткія з мігалкамі на ходніках каля метро “Кастрычніцкая”», – адно з некалькіх ранішніх паведамленняў пра сітуацыю каля вузлавой станцыі сталічнай падземкі. «На “Кастрычніцкай” мёртвы мужчына, – напісалі праз некаторы час відавочцы. – Ляжыць проста каля эскалатара, накрыты прасцінай, таму і хуткая», паведамляе onliner.by.

У ГУУС нам апавялі, што ніякага крыміналу не адбылося. Мужчыну стала дрэнна ў падземцы. Выратаваць яго не атрымалася.

– Сапраўды, пасажыру стала дрэнна, мы пакуль удакладняем тое, што адбылося, – апавялі ў прэс-службе менскага метрапалітэна.

Апошнія навіны