BE RU EN

СМІ: Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца на востраве

  • 7.07.2019, 16:54

Сустрэча пройдзе на наступным тыдні.

Крыніцы сайта Znak.com паведамілі, што на востраве Валаам рыхтуюцца закрытыя перамовы Пуціна і Лукашэнкі.

Мяркуецца, што сустрэча пройдзе 11 ліпеня. Да гэтай даты манахаў папрасілі падрыхтавацца да візіту першых асоб, сказаў адзін з суразмоўцаў выдання. Ён дадаў, што, магчыма, гаворка пойдзе пра развіццё «саюзнай дзяржавы».

Валаам - востраў у паўночнай частцы Ладажскага возера (Карэлія), самы вялікі ў складзе Валаамскага архіпелага. На ім знаходзіцца стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр Рускай праваслаўнай царквы.

Апошнія навіны