BE RU EN

Заўтра ў Беларусі будуць моцны вецер і навальніцы

  • 7.07.2019, 15:07

На панядзелак абвясцілі штармавое папярэджанне.

Кароткачасовыя дажджы, навальніцы і моцны вецер чакаюцца ў Беларусі 8 ліпеня. Пра гэта паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды.

«Удзень 8 ліпеня, у панядзелак, у асобных раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду», - гаворыцца ў паведамленні.

Уначы тэмпература паветра складзе 7...13°C, удзень +16...22°C.

Апошнія навіны