BE RU EN

Камітэт ПА АБСЕ выступіў супраць «Турэцкага струменю» і «Паўночнага струменю-2»

  • 7.07.2019, 14:57

Газаправоды разглядаюць як патэнцыйны сродак палітычнага і эканамічнага прымусу.

Камітэт у палітычных пытаннях і бяспецы Парламенцкай асамблеі АБСЕ прыняў рэзалюцыю супраць будаўніцтва расейскіх газаправодаў «Паўночны струмень-2» і «Турэцкі струмень».

У камітэце іх разглядаюць як патэнцыйны сродак палітычнага і эканамічнага прымусу залежных ад паставак энэргарэсурсаў дзяржаў. Адпаведную папраўку ўнеслі парламентарыі ЗША з некалькімі прадстаўнікамі Літвы і Канады.

«Парламенцкая асамблея АБСЕ заклікае ўрады дзяржаў-удзельніц устрымлівацца ад выкарыстання энэргарэсурсаў у якасці інструмента падпарадкавання або ўплыву на краіны, якія залежаць ад імпарту, ажыццяўлення паставак або транзіту энэргарэсурсаў», - гаворыцца ў рэзалюцыі «Энэргетычная бяспека ў рэгіёне АБСЕ».

Апошнія навіны