BE RU EN

Мядзведзі трымаюць у страху дачнікаў у Гарадоцкім раёне

  • 7.07.2019, 11:26

Чарговыя выпадкі наведвання звяроў у жылыя вёскі зафіксаваныя ў Беларусі.

Жыхары як мінімум двух вёсак у Гарадоцкім раёне - Шпакова і Евіных - скардзяцца, што іх трымаюць у жаху «гаспадары лесу».

Як паведамілі tut.by мясцовыя жыхары, праз страху паходы за грыбамі і ягадамі засталіся ў мінулым.

Мужчыны-дачнікі адзначаюць, што былі вымушаныя адправіць дзяцей і жонак у горад, а самі пільнуюць двары. Больш за ўсё мядзведзі панадзіліся на пчальнік - шкода ад разгрому складае ўжо 2,5 тысячаў рублёў.

Як адзначыў пчаляр з Шпакова Віталь Макоўскі, аднойчы ён бачыў адразу пяць дзікіх жывёл.

Апошнія навіны