BE RU EN

У нядзелю будзе да +25°С

  • 6.07.2019, 19:06

Прагноз надвор'я на наступныя некалькі дзён.

7 ліпеня будзе хмарна з прасвятленнем. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных мясцінах магчымыя навальніцы, піша Гідрамет.

Вецер паўднёва-заходні, заходні парыўны, удзень месцам моцны парыўны. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +8..+15°С, максімальная ўдзень +16..+23°С, на поўдні да +25°С.

8 ліпеня будзе хмарна з прасвятленнем. Уначы на паўночным захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных мясцінах магчымыя навальніцы. Вецер заходні парыўны, ранкам і ўдзень месцамі моцны парыўны. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +7..+12°С, максімальная ўдзень ад +14°С на паўночным захадзе да +23°С на паўднёвым усходзе краіны.

Апошнія навіны