BE RU EN

Нямецкія тавары падабаюцца пакупнікам ва ўсім свеце больш за іншыя

  • 5.07.2019, 19:29

Тавары з паметкай «Зроблена ў Нямеччыне» выклікаюць cамы вялікі давер.

Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з цэнтра вывучэння грамадскай думкі YouGov-Cambridge, правёўшы апытанне ў 23 краінах свету, піша «Европульс».

Згодна з вынікамі, пазнака «Зроблена ў Нямеччыне» набрала 45 балаў па шкале даверу ад - 1 да 100. Больш за палову пакупнікоў уважаюць, што тавар з такой маркіроўкай будзе лепшай якасці, чым зроблены ў іншай краіне. Толькі 6% мяркуюць, што якасць нямецкага тавару будзе ніжэйшай. Следам ідуць тавары, зробленыя ў Італіі - яны набралі 38 балаў. Трэцяе месца падзялілі тавары з Вялікабрытаніі і з Францыі (па 34 балы).

А самы негатыўны імідж апынуўся ў тавараў з Кітая: яны набралі - 29 балаў. З апытаных толькі 15% мяркуюць, што гэта знак высокай якасці (у асноўным гэта жыхары самога Кітая); 48% ставяцца да тавараў з Кітая з асцярогай.

Апытанне праводзілася ў 23 краінах свету, сярод якіх былі Нямеччына, Італія, Францыя, Вялікабрытанія, а таксама ЗША, Кітай, Паўднёвая Карэя і Аўстралія. Удзельнікаў прасілі адказаць, як паўплывае на іх успрыманне прадукту ўказанне на тое, што ён быў выраблены ў адной з 12 краін: Нямеччыне, Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Японіі, Канадзе, ЗША, Нідэрландах, Паўднёвай Карэі, Мексіцы, Ганконгу ці Кітаі.

Апошнія навіны