BE RU EN

Падчас салюту ў Бабруйску таксама было НЗ

  • 5.07.2019, 11:10

Падрабязнасці распавялі відавочцы.

Падчас салюту на Дзень горада ў Бабруйску 29 чэрвеня здарыўся невялікі пажар. Відавочца феерверка на Дзень горада Аляксандр распавёў «Вечернему Бобруйску»:

- Ад залпу «круцёлкі» загарэліся кусты ля гарвыканкама. Гэта вонкавы кут вялікай клумбы ля самага ўваходу ў гарвыканкам, справа. Шугалі хвіліны дзве. Потым прымчаліся пажарныя, патушылі. Наогул траекторыі залпаў былі накіраваныя ў вокны суседніх дамоў. А на галовы гледачоў сыпаліся іскры і попел.

На сённяшні момант сляды загарання дэкаратыўнага кустоўя прыбраныя.

Нагадаем, бабруйскі салют на Дзень горада давалі з двух пунктаў - з даху гарвыканкама і са спецыяльнай 18-метровай канструкцыі, якую ўзвялі паміж помнікам Леніну і гарвыканкамам. Арганізатары называлі той феерверк унікальным.

Апошнія навіны