BE RU EN

Вынікі ЦТ: Колькі «сотак» набралі выпускнікі ў ангельскай мове?

  • 4.07.2019, 19:35

РІКВ апублікаваў вынікі ЦТ у замежнай мове.

Больш за ўсё абітурыентаў здавалі ангельскую мову, 42 з іх набралі максімальныя сто балаў, піша tut.by.

Моладзь, якая здавала цэнтралізаванае тэставанне ў замежнай, магла праверыць свае веды ў ангельскай, нямецкай, французскай, гішпанскай, кітайскай мовах. У топ-3 самых папулярных у абітурыентаў увайшлі ангельская, нямецкая і французская.

На ангельскую мову, напрыклад, зарэгістравана 26 635 хлопцаў і дзяўчат.

- Сярэдні бал усіх, хто здаваў ангельскую сёлета, - 54,32, - дзеліцца лічбамі статыстыкі Юрый Міксюк, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

Сярэдні бал юнакоў, якія выконвалі заданні ў нямецкай - 54,58. Запаветны максімум тут набрала дзевяць чалавек. Французскую на сто балаў напісаў усяго адзін абітурыент, а сярэдні бал у гэтым прадмеце - 48,56.

Апошнія навіны