BE RU EN

У Нямеччыне запушчаная сетка высакахуткаснай мабільнай сувязі 5G

  • 4.07.2019, 18:30

Сетка сувязі пятага пакалення даступная ў Бэрліне і Боне.

Нямеччына пераходзіць на высакахуткасную мабільную сувязь. Сетку мабільнай сувязі пятага пакалення (5G) пасля працы ў тэставым рэжыме стала даступная ў Бэрліне і Боне. Пазней яна будзе запушчана ў Гамбургу, Дармштадце, Лейпцыгу і Мюнхене.

Да канца гэтага года ў больш чым 100 месцах будзе ўстаноўлена блізу 300 антэнаў, якія падтрымліваюць тэхналогіі 5G. Да канца 2020 года сетка павінна ахапіць 20 найбуйнейшых гарадоў Нямеччыны, піша «Немецкая волна».

Экспэрты бачаць у пятым пакаленні мабільнай сувязі ключ да развіцця новых тэхналогій, сярод якіх - аўтаномнае кіраванне, віртуальная рэальнасць і індустрыя 4.0. У сярэдзіне чэрвеня аператары мабільнай сувязі ў Нямеччыне заплацілі звыш 6,5 млрд еўраў за частоты новага мабільнага стандарту. У аўкцыёне іх продажу ўдзельнічалі Deutsche Telekom, Vodafone, Telefonica і United Internet.

Апошнія навіны