BE RU EN

Наборы, якія выкарыстоўвалі падчас салюту 3 ліпеня, зробленыя ў Расеі

  • 4.07.2019, 11:45

Іх пастаўляе кампанія «Піра-Рос».

Каментаваць выпадак са смяротным зыходам і некалькімі пацярпелымі «Радыё Свабода» ў кампаніі адмовіліся.

Беларускае выданне Office Life раней датэлефанавалася ў кампанію. Там пацвердзілі, што супрацоўнічаюць з Міністэрствам абароны Беларусі не першы год. Са слоў прадстаўніка кампаніі, яны паставілі ў Менск набоі расейскай вытворчасці з партыі 2017 года. Сума паставак аднолькавая штогадовая - блізу 20 мільёнаў расейскіх рублёў. Гэта больш за 600 тысяч беларускіх рублёў. Таксама паведамляецца, што прадстаўнікі кампаніі ўжо знаходзяцца ў Менску.

Кампанія вырабляе абсталяванне для салютаў і феерверкаў з 1994 года.

Паводле прэсавага сакратара Міністэрства абароны Уладзіміру Макараву, «салютныя ўстаноўкі ў Беларусі не выпускаюцца».

Уладзімір Макараў паведаміў, што выкарыстоўваліся салюты вытворчасці расейскай кампаніі - «ААТ «Піра-Рос».

«Самая поўная інфармацыя будзе дадзеная вайсковым ведамствам, калі ўсё высветліцца», - паведамілі журналістам.

Апошнія навіны