BE RU EN

Фотафакт: Разбураная салютная ўстаноўка ў Менску

  • 4.07.2019, 11:11

Аскепкі разляцеліся ў розныя бакі.

З'явіліся здымкі раскіданай салютнай устаноўкі ў Менску. Позна ўвечары 3 ліпеня падчас святочнага салюту адбыўся трагічны інцыдэнт, аскепкамі параніла 10 чалавек, з іх ад атрыманых раненняў памерла жанчына, перадае «Еўрарадыё».

СК распачаў крымінальную справу паводле факту «парушэння правілаў абыходжання з рэчывамі і прадметамі, якія нясуць падвышаную небяспеку для навакольных». Паведамляецца, што падчас салюту «адбылося чатыры выбухі феерверачных вырабаў». Салютныя ўстаноўкі былі разбураныя, у розныя бакі разляцеліся аскепкі.

Апошнія навіны