BE RU EN

У Гародні жаўнер атрымаў раненне

  • 31.07.2019, 14:34

НЗ адбылося падчас навучальных стрэльбаў.

Падчас навучальных стрэльбаў са студэнтамі вайсковай кафедры ў Гарадзенскім гарнізоне аператар навучальнага поля, вайсковец 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады быў паранены ў плячо, паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на Мінабароны.

Прычынай інцыдэнту стала парушэнне захадаў бяспекі. Вайскоўцу аператыўна надалі медыцынскую дапамогу, пагрозы для ягонага жыцця няма. Мінабароны праводзіць следчыя дзеянні. Прызначаная праверка.

Апошнія навіны