BE RU EN

Герб «Расейскай моладзі» выявіўся брытанскім аўтамабільным стыкерам

  • 3.07.2019, 20:28

Расейскі «камсамол» трапіўся на плагіяце.

Расейскае федэральнае агенцтва ў справах моладзі (Расмоладзь) мае намер заснаваць уласны геральдычны знак. Адпаведны праект загада «Открытые медиа» выявілі на партале праектаў нарматыўных прававых актаў.

Новая эмблема Расмоладзь размесціцца ў кабінеце кіраўніка ўстановы і ў зале калегіі, гаворыцца ў дакуменце. Акрамя таго, мяркуючы з дакумента, эмблема можа выкарыстоўвацца на штампах або бланках, знаках адрознення супрацоўнікаў, ведамасных узнагародах, дакументах, будынках, збудаваннях і іншай маёмасці Расмоладзь.

Эмблема - выява залатога двухглаваго арла, які трымае ў лапах шчыт. «У сярэдзіне срэбнага (белага) шчыта палымянае чырванню сонца (без выявы твару) у шаснаццаці промнях з залатой тонкай аблямоўкай», гаворыцца ў праекце загаду.

Дызайн цэнтральнага элемента эмблемы, шчыта, амаль цалкам супадае з дызайнам аднаго са стыкераў брытанскай крамы Hippy motors, які прадае вінілавыя налепкі ручной працы для аўтамабіляў, знайшлі «Открытые медиа». Не стае толькі залатой аблямоўкі.

Hippy motors заснавана ў 2007 годзе. Кампанія знаходзіцца ў графстве Дэвон і пазіцыянуецца як «невялікі сямейны бізнэс, які робяць самыя файныя аўтамабільныя налепкі ў свеце».

«Сонца ва ўсёй яго зіхатлівай прыгажосці, якое прыносіць жыццё, цяпло і святло», - гаворыцца ў апісанні стыкера на сайце кампаніі. Такія налепкі кампанія выпускае ў двух памерах - 190 на 190 мм і 270 на 270 мм. Іх можна купіць за £3,5 і £6 фунтаў адпаведна.

Апошнія навіны