BE RU EN

У Гародні з'явіліся камеры, якія фіксуюць праезд транспарту на чырвонае святло

  • 26.07.2019, 18:18

Камеры будуць запісваць у бесперапынным рэжыме ўсё, што адбываецца перад імі.

На скрыжаванні вуліцы Кабяка ды Індурскай шашы ў Гародні пачынае працу сістэма, якая будзе адсочваць аўтамабілі, што праехалі скрыжаванне на чырвонае святло, піша Аўтагродна.

ФОТА: AUTOGRODNO.BY
ФОТА: AUTOGRODNO.BY

Сістэма будзе працаваць у тэставым рэжыме пэўны час, паведамляе ДАІ.

Камеры будуць запісваць у бесперапынным рэжыме ўсё, што адбываецца перад імі. Гэтае скрыжаванне абраны не выпадкова для экспэрыментальнай сістэмы. Яно адрозніваецца высокай інтэнсіўнасцю руху і на ім ужо здараліся аварыі, нават з цяжкімі наступствамі.

Такая сістэма ўжо тэставалася ў адным з абласных гарадоў Беларусі. Але «лісты шчасця» парушальнікам не прыходзілі, бо заканадаўча яшчэ не ўстаноўлены сумы штрафаў для атрымальнікаў такіх «лістоў».

Апошнія навіны