BE RU EN

Памёр расейскі баксёр, якога шпіталізавалі пасля бою

  • 24.07.2019, 13:29

Расеец выступаў супраць пуэртарыканца.

Расейскі баксёр Максім Дадашаў памёр у выніку траўмаў, атрыманых у баі супраць пуэртарыканца Субрыеля Маціяса ў ноч на 20 ліпеня ў ЗША.

«Максім памёр. Не вытрымала сэрца», - паведамляе ТАСС словы суразмоўцы з каманды баксёра.

Паядынак у суперлёгкай вазе спынілі пасля 11 раўнда на просьбу каманды расейца. 28-гадовы баксёр страціў прытомнасць і быў шпіталізаваны.

Лекары дыягнаставалі ў Дадашава цяжкі ацёк мозгу, пасля чаго правялі спартсмену трэпанацыю, выдаліўшы частку чэрапа.

Апошнія навіны