BE RU EN

Алекс Крэмер: Беларусаў абклалі падаткам на падтрымку дзяржпрадпрыемстваў

  • 24.07.2019, 11:57

Падатак складае 10% ад даходаў кожнага жыхара краіны.

Паводле звестак Нацбанка, крэдытныя абавязанні дзяржпрадпрыемстваў, па якіх тыя з высокай ступенню імавернасці не змогуць разлічыцца самастойна, складаюць да 14% ВУП, піша ў сваім блогу кіраўнік Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер, паведамляе officelife.media.

Экспэрт бачыць у дзяржпрадпрыемствах асноўную крыніцу росту дзяржаўнай запазычанасці, бо «кожны раз, калі прадпрыемства і далей страчвае грошы, які-небудзь крэдыт, субсідыя ці неаплачаная запазычанасць павінны пакрываць гэтую розніцу».

Крэмер таксама нагадаў, што, згодна з МВФ, агульны аб'ём дзяржпадтрымкі, аказанай дзяржпрадпрыемствам у 2015 годзе, склаў 9,5% ВУП. Іншымі словамі, сярэднестатыстычны беларус аддаваў 10 капеек з кожнага заробленага рубля на падтрымку дзяржпрадпрыемстваў.

Цалкам імаверна, што ў 2020-2022 гадах эканоміка Беларусі падпадзе істотнай карэкціроўцы, каб скараціць разрыў паміж выдаткамі і даходамі. Гэтая карэкціроўка будзе альбо спланаванай і структураванай, што будзе цяжка, альбо ж яна будзе стыхійнай і дэструктыўнай, што будзе яшчэ цяжэй.

Апошнія навіны