BE RU EN

Як выглядае рэвалюцыя ва ўкраінскай палітыцы

  • 24.07.2019, 10:21

Тры электаральныя мапы, якія адказваюць на ўсе пытанні.

На пазачарговых парламенцкіх выбарах ва Украіне з вялікім адрывам лідзіруе прэзідэнцкая партыя «Слуга народа» - у яе больш за 43 адсоткі галасоў. Кандыдаты ад гэтай партыі перамагаюць і ў большасці аднамандатных акругах. Мы сабралі звесткі пра пераможцаў і пра тых, хто заняў другія месцы, у кожнай акрузе. Вось як пераможцы і тыя, хто саступіў размеркаваны на мапе Украіны, піша сайт theБабель.

Вось якія партыі перамаглі ў выбарчых акругах на тэрыторыі Украіны. Партыя «Слуга народа» перамагла ў большасці абласцей, за выключэннем Данецкай і Луганскай - тут першае месца ў партыі «Апазіцыйная платформа - За жыццё». У трох акругах Львоўскай вобласці перамог «Голас», у адным - «Еўрапейская салідарнасць».

Калі ўзяць мапу другіх месаў партый, то бачна, што рэгіянальны падзел дагэтуль захоўваецца. Большасць другіх месцаў у «Апазіцыйнай платформы - За жыццё» - у Днепрапятроўскай, Запарожскай, Адэскай, Мікалаеўскай, Херсонскай, Харкаўскай абласцях. «Слуга народа» на другіх пазіцыях у Данецкай і Луганскай абласцях. «Бацькаўшчына» на другім месцы ў акругах Валынскай, Івана-Франкоўскай, Ровенскай, Хмяльніцкай, Чаркаскай і Чарнігаўскай абласцях. «Еўрапейская салідарнасць» на другіх месцах па Кіеве і Кіеўскай вобласці, а таксама ў некалькіх акругах Львоўскай вобласці. У «Голасу» большасць другіх пазіцый па акругах Львоўшчыны. Партыя прэм'ера Уладзіміра Гройсмана «Украінская стратэгія» - на другіх месцах у большасці рэгіёнаў Вінніцкай вобласці.

Вось якія кандыдаты перамагаюць у аднамандатных акругах. Кандыдаты-мажарытаршчыкі ад «Слугі народа» перамаглі ў большасці абласцей і ва ўсіх акругах Кіева. Кандыдаты ад «Апазіцыйнай платформы - За жыццё» перамагаюць у некалькіх акругах у Данецкай вобласці і ў адным у Луганскай. Тут таксама прайшлі некалькі кандыдатаў ад «Апазіцыйнай платформы». Кандыдаты-самавылучэнцы перамагаюць у большасці акругаў Вінніцкай, Валынскай і Закарпацкай абласцей. Па аднаму кандыдату прайшло ад партый «Адзіны цэнтр», «Свабода», «Самадапамога», «Белая Царква разам».

Апошнія навіны