BE RU EN

CNN уключыў Менск у топ прыгожых гарадоў, дзе амаль няма турыстаў

  • 23.07.2019, 20:51

Вядомы тэлеканал прапануе падарожнічаць, не змагаючыся з вялізнымі натоўпамі турыстаў, якія робяць сэлфі.

Менск назвалі ў ліку прыгожых гарадоў Еўропы, дзе мала турыстаў. Спіс выкладзены на сайце CNN.

Вядомы тэлеканал прапануе падарожнічаць, не змагаючыся з вялізнымі натоўпамі турыстаў, якія робяць сэлфі. Выданне выбрала 20 самых прыгожых еўрапейскіх гарадоў, дзе амаль няма турыстаў. Сярод іх - Менск, паведамляе tut.by.

CNN успамінае, што беларуская сталіца была практычна знішчаная падчас Другой сусветнай вайны, у савецкія гады яе рэканструявалі. Цяпер гарадскія будынкі дазваляюць акунуцца ў архітэктуру бруталізму.

Падарожнікам у Менску прапануюць прагуляцца па шырокай плошчы Незалежнасці, а потым адправіцца ў Музей Вялікай Айчыннай вайны, дзе распавядаецца, як Беларусь перажыла нацысцкую акупацыю.

Тэлеканал хваліць бары ў Менску і на ўсялякі выпадак дадае: калі мясцовы бальзам не прыйдзецца да спадобы, можна выпіць піва.

Вось яшчэ некалькі гарадоў, куды, паводле версіі тэлеканалу, таксама прыязджае мала турыстаў: Сараеве (Боснія), Бэрн (Швейцарыя), Уроцлаў (Польшча), Тбілісі (Грузія), Анкара (Турцыя).

Апошнія навіны