BE RU EN

Міністэрства працы расказала, колькі трэба мінімум грошай, каб пражыць

  • 23.07.2019, 19:45

Устаноўлены мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп.

З 1 жніўня пераглядаюцца мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. Адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства працы.

Вызначаны наступныя сумы мінімальных спажывецкіх бюджэтаў:

працаздольнае насельніцтва - 473 рублі 67 капеек;

пенсіянеры - 368 рублёў 92 капейкі;

студэнты - 349 рублёў 16 капеек;

дзеці ва ўзросце да 3 гадоў - 300 рублёў 1 капейка;

дзеці ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - 396 рублёў 92 капейкі;

дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - 401 рубель 54 капейкі;

сям'я з чатырох чалавек - 369 рублёў 55 капеек;

маладая сям'я з трох чалавек - 403 рублі 4 капейкі.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны