BE RU EN

Лявон Вольскі адсвяткуе 35 гадоў у музыцы вялікім канцэртам

  • 23.07.2019, 19:10

Канцэрт адбудзецца ў Менску 26 кастрычніка.

У Менску 26 кастрычніка адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны 35-годдзю музычнай творчасці легенды беларускага року Лявона Вольскага.

«26 кастрычніка ў знакамітай зале «Prime Hall» адбудзецца сенсацыйная гістарычная падзея - зорны збег маіх праектаў за апошнія 35 гадоў! «Мроя» - 35! «N.R.M». - 25! «Zet» - 20! «VOLSKI» - 5!» - распавёў музыка ў «Facebook'е».

Канцэрт будзе падзелены на чатыры аддзяленні, падчас якіх музыкі выканаюць яркія хіты - «Я - рок-музыкант», «Радзіма-свабода», «Я еду», «Тры чарапахі», «Паветраны шар» і іншыя.

Квіткі можна будзе купіць на сайце і ў касах аператара Kvitki.by, на сайце і ў касе «Prime Hall».

Апошнія навіны