BE RU EN

Польскія музыкі арганізавалі майстар-класы для беларусаў

  • 23.07.2019, 18:28

У Івянцы праходзяць музычныя майстар-класы Яна Паспяшальскага.

У горадзе Івянцы, на паўночны захад ад Менска (Беларусь), дзе кампактна пражываюць палякі і каталікі, пры касцёле Святога Міхаіла Арханёла пачаліся музычныя майстар-класы для каталіцкай моладзі з усёй Беларусі. Музычную сустрэчу 17-ым разам праводзіць музыкі Ян Паспяшальскі разам з групай іншых польскіх віртуозаў і дырыжораў, паведамляе «Радио Польша».

У майстар-класах удзельнічае блізу 200 маладзёнаў, у тым ліку з Менска, Віцебска і Горадні. Ян Паспяшальскі распавёў падрабязнасці: «Штодзённым элементам нашай дзейнасці з'яўляецца набажэнства з музычным суправаджэннем. І гэта ўражвае людзей. Падчас абраду шанавання Бога мы адначасова авалодваем сэрцамі і душамі людзей».

Ян Паспяшальскі адзначыў, што майстар-класы арганізаваны пры падтрымцы Сената Польшчы.

Апошнія навіны