BE RU EN

Праз недабор у альма-матэр Лукашэнкі хочуць загнаць двоечнікаў

  • 23.07.2019, 17:56

Вучыцца ў БДСГА ў Горках няма ахвочых.

Таму абласное кіраўніцтва Прафсаюза работнікаў аграрна-прамысловага комплексу разаслала старшыням райкамаў лісты з патрабаваннем адправіць у Горкі выпускнікоў школ і ліцэяў.

Фота загаду атрымаў блогер NEXTA. Ад абітурыентаў патрабуюць сэртыфікаты цэнтралізаванага тэставання з праходным балам у профільных дысцыплінах - хіміі і біялогіі - 7 з 100.

У прыймовай камісіі «Белсату» расказалі, што цяпер ідзе дадатковы набор на бюджэт і платнае навучанне.

«Праходныя 7 балаў не мы прыдумалі, гэта распараджэнне Міністэрства адукацыі. Ну, мала, але мы ж сельскагаспадарчая ўстанова. Таму вось так», - адказалі ў канцылярыі.

Нізкі праходны бал выстаўлены не толькі ў біялогіі, але і фізіцы, і матэматыцы.

Апошнія навіны