СМІ: «Слуга народа» не вядзе перамовы з «Голасам» аб кааліцыі
- 23.07.2019, 14:51
У партыі Зяленскага распавялі пра монабольшасць і монаўрад.
Партыя «Слуга народа», якая можа ўзяць больш за 250 месцаў у складзе новай Вярхоўнай Рады, не вядзе перамоваў аб кааліцыі з партыяй «Голас» Святаслава Вакарчука.
Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведамілі крыніцы ў «Голасе».
«Ніхто пакуль не з'яўляецца. Думаю, будзе монабольшасць і монаўрад», - адзначыў адзін з суразмоўцаў УП.
21 ліпеня ва Украіне адбыліся пазачарговыя выбары ў Вярхоўную Раду.
Пасля апрацоўкі 95,75% выбарчых бюлетэняў, прапрэзідэнцкая партыя «Слуга народа» можа зайсці ў парламент з рэкорднай колькасцю нардэпаў - 253.
Адразу пасля абвяшчэння вынікаў экзіт-полаў, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што запрашае Вакарчука на размову.