BE RU EN

Відэафакт: Паўднёвая Карэя перахапляе расейскія бамбавікі

  • 23.07.2019, 14:32

У сетцы з'явілася відэа інцыдэнту з удзелам самалётаў Расеі ды Паўднёвай Карэі.

Паўднёвая Карэя паказала перахоп знішчальнікамі расейскіх і кітайскіх самалётаў, якія ўначы заляцелі ў апазнавальную зону яе СПА. Кадры апублікавала на сваёй старонцы на YouTube агенцтва «Ёнхап». Адзначаецца, што па трывозе ў тэрміновым парадку падымаліся знішчальнікі F-15K і F-16. Паводле інфармацыі вайскоўцаў, у зону апазнавання заляталі расейскія стратэгічныя бамбавікі-ракетаносцы Ту-95МС і самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50, а таксама кітайскія рэактыўныя бамбавікі H-6, паведамляе unian.net.

Раней у Камітэце начальнікаў штабоў (КНШ) заявілі, што адзін з расейскіх самалётаў двойчы парушыў мяжу краіны. Ён знаходзіўся ў яе паветранай прасторы па тры хвіліны. Пры гэтым знішчальнікі Паўднёвай Карэі выпусцілі агулам 20 сігнальных ракет і блізу 360 стрэлаў у бок парушальніка.

Апошнія навіны