BE RU EN

У Пінску заўтра адбудзецца сустрэча з Мікалаем Статкевічам

  • 23.07.2019, 12:09

На сустрэчы будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі.

У сераду, 24 ліпеня, у Пінску адбудзецца сустрэча з Мікалаем Статкевічам, кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паведамляецца ў «Фэйсбуку».

Пачатак сустрэчы - а 18.00.

Месца сустрэчы - мікрараён «Вясёлкавы», пляцоўка каля праваслаўнай царквы (вул. Сонечная, д.63).

На сустрэчы будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў краіне і шляхі выхаду з сістэмнага крызісу, у якім апынулася Беларусь.

Запрашаюцца ўсе, каму гэта важна.

Апошнія навіны