Абаненты МТС паведамляюць пра велізарныя спісанні грошай з рахункаў
- 23.07.2019, 11:46
Спісваюць аж да пяці тысяч рублёў.
У рэдакцыю tut.by звярнулася некалькі абанентаў МТС з адной праблемай: на іх рахунках нечакана ўтварыліся сур'ёзныя запазычанасці. У чым праблема, пакуль невядома. У МТС пацвердзілі, што ведаюць пра праблему і працуюць над яе развязаннем.
У некаторыя карыстальнікаў МТС «мінус» на рахунку склаў блізу пяці тысяч рублёў. Нумары пры гэтым былі заблакаваныя.
У службе тэхнічнай падтрымкі МТС заявілі, што ўжо працуюць над ухіленнем непаладак. Пры гэтым усе некарэктна спісаныя сумы павінны вярнуцца на баланс абанентаў.
На момант публікацыі нататкі афіцыйнага каментара прэс-службы аператара пра прычыны здарэння няма, але мы абяцаем дадаць яго найбліжэйшым часам.