BE RU EN

Актывістаў турбуе сітуацыя вакол БелАЭС

  • 23.07.2019, 11:20

Праблема атамнай станцыі абмяркоўвалася ў Смаргоні.

Актывісты грамадзянскай кампаніі "Астравецкая атамная - гэта злачынства" правялі ў Смаргоні 20 ліпеня нараду з удзелам праваабаронцаў, эколагаў і прадстаўнікоў некаторых грамадскіх рухаў і партый. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі 5 раёнаў рэгіёну, блізу якіх будуецца Беларуская АЭС: Смаргонскага, Астравецкага, Пастаўскага, Вілейскага і Маладзечанскага, паведамляе сайт spring96.org.

Экспэртка ГА "Экадом" азнаёміла прысутных з сучаснай сітуацыяй вакол будаўніцтва такога небяспечнага аб'екта, распавяла пра стрэс-тэсты, пра магчымую небяспеку і пагрозы.

Прадстаўнікі партый выказалі меркаванне, што трэба цалкам выкарыстоўваць будучую выбарчую кампанію для правядзення інфармацыйнай дзейнасці сярод насельніцтва, у пытаннях будаўніцтва Беларускай АЭС.

Пастанавілі таксама ўдасканаліць і інтэнсіфікаваць маніторынг радыяцыйнага фону ў рэгіёне і стварыць новую петыцыю супраць запуску АЭС у эксплуатацыю, бо гэта, на думку экспэртаў, каштавацьме для дзяржаве танней, чым яе запусціць.

Апошнія навіны