BE RU EN

Беларусы, украінцы і грузіны часцей за ўсё прыязджаюць на працу ў Польшчу

  • 22.07.2019, 18:10

Беларусы - другая па колькасці група іншаземцаў у Польшчы.

Усё больш замежнікаў, якія працуюць у Польшчы, плацяць узносы ў фонд Упраўлення сацыяльнага страхавання, - паведаміў прэс-сакратар УСС Войцех Андрусевіч. Усяго за апошні год амаль 200 000 замежнікаў прыбыло ва УСС, паведамляе «Радио Польша».

Войцех Андрусевіч адзначыў, што замежныя грамадзяне заплацілі ў Польшчы за апошні год узносы на суму амаль 14 мільярдаў злотых: «Сярод 628 тысяч замежнікаў, якія плацяць унёскі ва УСС, 468 тысяч - большасць - складаюць грамадзяне Украіны. Другая па колькасці група замежнікаў - гэта грамадзяне Беларусі, 37 тысяч чалавек. Трэцюю групу - блізу 9 тысяч чалавек - складаюць грузіны».

Замежнікі ў Польшчы звычайна працуюць у такіх сектарах, як будаўніцтва, перапрацоўчая прамысловасць або сфера абслугоўвання. Войцех Андрусевіч удакладніў, што замежныя працаўнікі ў сярэднім мала зарабляюць, таму што дапамога, што выплачваецца ім, не з'яўляюцца значнай сумай для ўстановы сацыяльнага страхавання.

Апошнія навіны