BE RU EN

Прафзвяз РЭП дапамагае ў справе «дармаеда», з якога пракурор патрабуе звыш $1,5 тысячы

  • 22.07.2019, 16:18

Справу вядзе вядомы юрыст Леанід Судаленка.

Гарадскі пракурор у Гомелі спрабуе праз суд Савецкага раёна спагнаць з беспрацоўнага гамельчука Канстанціна Аксёнава звыш трох тысяч рублёў, выдаткаваных дзяржавай на ягонае навучанне кіроўцам тралейбуса, піша «Гомельская весна».

У справу залучыўся незалежны прафзвяз РЭП у рэгіёне, вядомы абаронай у судах людзей наёмнай працы.

На прыёме ў прававога інспектара працы прафзвязу РЭП Леаніда Судаленкі не адбыты «тралейбуснік» распавёў, што двойчы быў прызнаны прыдатным да кіравання тралейбусам як у паліклініцы па месцы жыхарства, так і ў спецыялізаванай для кіроўцаў гарадской паліклініцы №7. Маладзён паводле накіравання гарадской управы занятасці скончыў курсы, а да працы не дапушчаны па стане здароўя. Такі вердыкт яму вынеслі ўсё ў той жа спецыялізаванай паліклініцы №7.

«Мы ўжо накіравалі ў суд пярэчанні, дзе акрамя іншага просім прыцягнуць суадказніка як раённую паліклініку, так і спецыялізаваную. Канстанцін Аксёнаў, які ўступіў у наш прафзвяз, не павінен плаціць за памылкі лекараў, ён нават у войску не служыў праз наяўныя праблемы са здароўем», - падзяліўся сваім бачаннем гэтай справы прафсаюзны юрыст.

Папярэдняе слуханне справы прызначанае на 8 жніўня.

Апошнія навіны