BE RU EN

Іларыён Трусаў: Прашу вашай падтрымкі

  • 22.07.2019, 15:54

У чацвер 15-гадовага актывіста з бацькамі выклікалі на камісію.

25 ліпеня а 14.00 маці 15-гадовага актывіста з Менска Іларыёна Трусава выклікалі на пасяджэнне камісіі ў справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёна Менска. Пасяджэнне пройдзе на праспекце Дзяржынскага, 10, кабінет 441.

У сувязі з гэтым Іларыён напісаў у «Фэйсбуку»:

- Сябры, увага! Хто неабыякавы да сітуацыі з пераследам абаронцаў Курапатаў і, дарэчы, «Маладога фронту» - прашу падтрымкі з вашага боку як маральнай, так і фізічнай (у якасці таго, што зможаце прыйсці ў пэўны час і падтрымаць).

Буду вам вельмі ўдзячны! Жыве Беларусь - з Богам!

Апошнія навіны