BE RU EN

Украінскі дэпутат, які займаўся падтрымкай беларусаў-добраахвотнікаў, прайшоў у Раду

  • 22.07.2019, 12:42

Ігар Гузь ідзе ва ўкраінскі парламент як самавылучэнец.

На парламенцкіх выбарах ва Украіне на Валыні перамагае Ігар Гузь, які падтрымлівае беларусаў-добраахвотнікаў з тактычнай групы «Пагоня». Гузь, паводле папярэдніх вынікаў, набірае 61% галасоў. Гэта трыумфальны вынік - адзін з самых высокіх вынікаў ва ўсёй Украіне, піша nn.by.

Гузь пачынаў палітычную кар'еру з нацыяналістычнай моладзевай арганізацыі «Нацыянальны альянс», а ў 2014 годзе трапіў у парламент ад «Народнага Фронту» Арсенія Яцанюка. У гэтым годзе ён ішоў у Вярхоўную Раду як самавылучэнец. Ва ўмовах, калі ў парламенце прысутнасць нацыяналістаў будзе мінімальнай, Гузь можа стаць голасам правых сіл у Радзе. Яго папулярнасць у акрузе тлумачыцца карпатлівай працай з выбарцамі. Гузь многае рабіў на нізавым узроўні для гарадоў і вёсак і за сваю кадэнцыю аб'ехаў усе населеныя пункты акругі.

Апошнія навіны