BE RU EN

Кіраўнік «Слугі народа» сказаў, што для кааліцыі ва ўкраінскім парламенце ім ніхто не патрэбны

  • 22.07.2019, 12:04

Таксама Дзмітрый Разумкоў адказаў на пытанне аб магчымым прэм'еры Украіны. 

Кіраўнік украінскай партыі "Слуга народа" Дзмітрый Разумкоў заявіў, што фармаванне кааліцыі ў Вярхоўнай Радзе будзе залежаць ад таго, якія будуць канчатковыя вынікі падліку галасоў, але, магчыма, палітычнай сіле і не давядзецца аб'ядноўвацца з іншымі партыямі, піша "Украінская праўда".

Пра гэта ён сказаў на брыфінгу ў панядзелак.

Паводле ягоных слоў, "Слуга народа" адкрытая да дыялогу, але трэба зыходзіць з канчатковых вынікаў апанентаў.

"Супрацоўнічаць у Радзе мы зможам з усімі палітычнымі сіламі, якія будуць супадаць з намі ў ідэалагічных поглядах, у базавым бачанні развіцця нашай краіны", - сказаў Разумкоў.

"Але пакуль казаць аб кааліцыі, мабыць, не выпадае, бо мы бачым дастаткова нядрэнныя нашы вынікі. І мы яшчэ не да канца бачым вынікі нашых калегаў або апанентаў з Вярхоўнай Рады", - дадаў ён.

На пытанне, ці пагадзілася б партыя падтрымаць на пасаду прэм'ер-міністра Святаслава Вакарчука, Разумкоў адзначыў, што кіраўніка ўрада прапануе кааліцыя, пра склад якой гаварыць пакуль не даводзіцца.

"Давайце паглядзім вынікі "Голаса" і вынікі "Слугі народа". Думаю, у нашай камандзе дастаткова людзей, якія могуць адпавядаць тым выклікам, якія ёсць у краіне. У нас ёсць па 2-3 чалавекі на кожную пасаду", - падкрэсліў палітык.

Пры гэтым прозвішчы кандыдатаў, ён не стаў называць.

Акрамя таго Разумкоў сцвярджае, што ўкраінцам не варта баяцца ўзурпацыі ўлады.

Апошнія навіны