З'явіўся рэйтынг самых даступных і дарагіх гарадоў для жыцця
- 22.07.2019, 11:41
Экспэрты склалі спіс, параўнаўшы выдаткі на прадукты, паслугі, транспарт і арэнду жылля.
Экспэрты партала Numbeo назвалі самыя танныя і самыя дарагія для жыцця гарадыў свеце. Так, найбольш даступна жыць у Равалпіндзі і Карача (Пакістан), а вось мець грашымы трэба жыхарам Сан-Францыска, Нью-Ёрка, Жэневы, Цюрыха, Базэля, Лазаны, Брукліна, Вашынгтона, Сан-Хасэ і Бостана, піша segodnya.ua.
Адзначым, што рэйтынг склалі, параўнаўшы выдаткі на прадукты, паслугі, транспарт і арэнду жылля з базавымі паказчыкамі - нью-ёркскімі. Для кожнага горада быў разлічаны індэкс кошту пражывання, які паказвае суму адхілення ад эталона (ён роўны 100 адсоткам).
У Равалпіндзі і Карачы індэкс склаў 10,6 і 12,4 адсотка адпаведна - гэта значыць, што кошт жыцця ў гэтых гарадах амаль на 90 адсоткаў ніжэйшы за паказчык Нью-Ёрка. У дзясятку самых танных гарадоў для пражывання таксама трапілі яшчэ два пакістанскія гарады - Лахор і Ісламабад, астатнія пазіцыі ТОП-10 дасталіся індыйскім населеным пунктам.