BE RU EN

Выбары ў Японіі: на коне змена пацыфісцкай канстытуцыі

  • 22.07.2019, 9:14

Кіроўная партыя Сіндзо Абэ атрымала вялікую перамогу.

Кіруючы блок прэм'ер-міністра Японіі Сіндзо Абэ, мяркуючы з папярэдніх вынікаў, атрымаў вялікую перамогу на нядзельных выбарах у верхнюю палату парламента, паведамляе «Радыё Свабода».

Абэ такім чынам стане прэм'ерам з самым працяглым стажам кіравання ў гісторыі Японіі.

Ліберальна-дэмакратычная партыя Абэ і яе малодшы партнёр з кааліцыі заручыліся больш чым паловай з 124 мандатаў. Пытанне, аднак, у тым, піша японская прэса, ці зможа кіроўны блок разам са сваімі хаўруснікамі ўтрымаць кваліфікаваную большасць на дзве траціны галасоў, патрэбных, каб запусціць працэс перагляду так званай «пацыфісткага» 9-га артыкулы канстытуцыі Японіі.

Гэты артыкул быў складзены амерыканскімі акупацыйнымі ўладамі пасля 2-ой сусветнай вайны і з 1947 года застаецца нязменным. У яго тэксце прапісана, што Японія як дзяржава адмаўляецца ад свайго суверэннага права на вайну як спосабу развязання міжнародных спрэчак і, як вынік гэтага, не будзе ствараць уласныя ўзброеныя сілы, здольныя на вядзенне поўнамаштабных вайсковых дзеянняў.

Дзевяты артыкул, хоць фармальна і не пераглядаўся, тлумачыцца наступнымі ўрадамі больш шырока, як артыкул, які дазваляе Японіі мець сілы самабароны.

Лагер Абэ выступае за змяненне артыкула, апазіцыя гэтаму пярэчыць, заяўляючы, што рэформа дорага каштавацьме японскаму падаткаплатніку і што яго прыняцце - гэта рызыка ўцягвання краіны ў небяспечныя геапалітычныя дзеяннні Вашынгтона.

Нягледзячы на высокія стаўкі на выбарах, прыход быў невысокі, блізу паловы спіскавай колькасці выбарцаў. Канчатковыя вынікі галасавання будуць абвешчаныя ў панядзелак.

Апошнія навіны