BE RU EN

Мацвіенка: Я выступаю за стварэнне адзінай валюты Беларусі і Расеі

  • 21.07.2019, 21:10

Старшыня расейскага Савета Федэрацыі расказала пра сваё бачанне «саюзнай» дзяржавы.

Спікерка расейскага Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка заявіла, што развіццё «саюза» РФ і Беларусі запатрабуе ў будучыні адзінай валюты, паведамляе РІА "Новости".

«Сёлета мы адзначаем 20-годдзе «саюзнай дамовы». Гэта той час, калі мы павінны асэнсаваць, як мы прайшлі гэты шлях, чаго мы дамагліся, на якім пункце мы знаходзімся і што нам трэба рабіць далей», - сказала Мацвіенка ў інтэрв'ю беларускаму тэлеканалу АНТ, паказаным у нядзелю.

З яе слоў, «неразвязаных праблем паміж Расеяй і Беларуссю не існуе, яны заўсёды знаходзяць развязанне».

«На мой погляд, ці мы будуем далей рэальную саюзную дзяржаву, - ніхто ў Расеі ніколі не казаў, не падымае тэму стварэння адзінай дзяржавы, - не, гэта саюз дзяржаў. Але гэта павінен быць паўнавартасны саюз з пункту гледжання эканомікі, што аднолькава развіваецца, таму што інакш вельмі складана інтэгравацца. Гэта саюз, які павінен на тым ці іншым этапе мець адзіную валюту, таму што цяжка з рознымі валютамі вызначаць фінансава-грашовую, валютную палітыку», - адзначыла Мацвіенка.

Апошнія навіны