BE RU EN

Зафіксаваныя спробы Расеі сарваць парламенцкія выбары ва Украіне

  • 21.07.2019, 19:17

Расея спрабавала дэзінфармаваць заходні свет пра ўкраінскія выбары.

Назіральнікі ад Сусветнага кангрэса ўкраінцаў зафіксавалі спробы Расеі сарваць пазачарговыя парламенцкія выбары ва Украіне. Пра гэта паведаміў прэзідэнт грамадскай арганізацыі Яўген Чолій, піша прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляе liga.net.

«Пад час прэзідэнцкіх выбараў наша каманда была прадстаўленая 122 назіральнікамі, якія рабілі медыя-маніторынг для 30 краін свету, на 20 мовах і зафіксавалі спробы дэзінфармаваць заходні свет пра выбарчы працэс ва Украіне, а таксама спрабавалі ачарніць кожнага з кандыдатаў. У сваёй справаздачы мы яшчэ раз падкрэсліваем, што Расейская Федэрацыя спрабавала сарваць працэс выбараў падчас прэзідэнцкай кампаніі ва Украіне», - сказаў Чолій.

Апошнія навіны