BE RU EN

«Патрабуй большага»: Вакарчук прагаласаваў на парламенцкіх выбарах ва Украіне

  • 21.07.2019, 15:43

Лідар «Голасу» заклікаў украінцаў прыйсці на выбарчыя ўчасткі.

Лідар партыі «Голас» Святаслаў Вакарчук прагаласаваў на датэрміновых выбарах у Вярхоўную Раду.

Ён аддаў свой голас на выбарчым участку № 37 у Кіеве.

«Нам патрэбныя змены. Але недастаткова змяніць толькі прэзідэнта, нам трэба змяніць Раду, каб атрымаць рэальныя змены. Таму што Рада – месца, дзе адбываюцца найбольш значныя рэчы», – сказаў ён пасля галасавання журналістам.

Вакарчук таксама заклікаў украінцаў прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць свой выбар.

У сваім Facebook лідар «Голасу» запусціў хэштэг #БільшогоВимагай.

Апошнія навіны